Меню

Цётка і Багдановіч: лімітаваную калекцыю гадзіннікаў «Мова» прапанаваў завод «Луч»

Общество  — 

Цётка і Багдановіч: лімітаваную калекцыю гадзіннікаў «Мова» прапанаваў завод «Луч».

– Гадзіннікі з глыбокім сэнсам, дзе кожная мадэль нагадвае пра сілу беларускага слова, створаны ў гонар дзвюх яркіх постацей беларускай культуры: Максіма Багдановіча і Алаізы Пашкевіч (Цёткі), – адзначана на сайце прадпрыемства. – Калекцыя распрацоўвалася пры ўдзеле Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, што падкрэслівае яе культурную дакладнасць і павагу да літаратурнай спадчыны. Гэта калекцыя пра мову, культуру і сучаснае бачанне беларускай літаратурнай традыцыі.

Дзве мадэлі, мужчынская і жаночая, два погляды, два галасы – у адзіным рытме беларускага народа. Калекцыя, натхнёная творчасцю Максіма Багдановіча, стрыманая, інтэлектуальная, як яго вершы. Прысвечаная Цётцы – светлая, лірычная, поўная паэтычнай сілы і пяшчоты.

– Гадзіннікі, у якіх час гаворыць па-беларуску, падыдзе тым, хто хоча падкрэсліць сваю сувязь з беларускай культурай або шукае арыгінальны падарунак з сэнсам, – падкрэсліваюць вытворцы.
Падрыхтавала Марына ПУЦЭЙКА

Поделиться в социальных сетях:
Читайте также