Паважаныя жыхары Маладзечанскага раёна! Дарагія ветэраны і ваеннаслужачыя!
Прыміце шчырыя віншаванні са святам!
23 лютага мы аддаём даніну глыбокай пашаны ўсім, хто прысвяціў жыццё служэнню Радзіме. Быць абаронцам Айчыны – гэта высокая місія і ганаровы абавязак, які патрабуе незгінальнай волі, стойкасці духу і адданасці свайму народу.
Мы з поўным правам ганарымся багатай гісторыяй беларускай арміі і яе слаўнымі баявымі традыцыямі. Сёння Узброеныя Сілы нашай краіны – гэта надзейны гарант суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, школа мужнасці і грамадзянскага станаўлення моладзі. Сучаснае пакаленне абаронцаў з гонарам працягвае традыцыі сваіх папярэднікаў, забяспечваючы мір і спакой у нашай краіне.
Асаблівыя словы падзякі і нізкі паклон у гэты дзень – нашым ветэранам. Іх подзвіг, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў мірны час, служаць для нас найвышэйшым маральным арыенцірам і прыкладам сапраўднай любові да Радзімы.
Ад усёй душы жадаем усім абаронцам Айчыны, іх радні і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і дабра. Няхай неба над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстым і спакойным!
Н.Л. ГЛІНСКАЯ,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
І.С. МАРКЕВІЧ, Д.І. УШАЦКІ, С.І. САКАЛОЎСКАЯ,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь