Новости Молодечно и Молодечненского района

Пачастункі ад Ніны Віткоўскай: салодкія баравікі, хрусткія лісічкі і шарыкі з кавуна

  • 2019-09-18 08:17:58
  • Анжаліка Крупянькова

А яшчэ пра яе шлях у прафесію, раку Прыпяць, на якой яна вырасла, пра маміны аладкі і наліснікі…

Мы пазнаёміліся ў час свята вёскі Мароські. Пачастункамі, якія прыгатавала Ніна Уладзіміраўна са сваёй сястрой Таццянай Кахавец, можна было любавацца бясконца. Без перабольшвання, кожная страва – твор мастацтва, ці то гэта фаршыраваны карп, кошык, выразаны з кавуна, напоўнены сакавітымі чырвонымі шарыкамі (адразу і не зразумееш, што яны з кавуна), ці то пячэнне ў выглядзе руж з танюсенькімі пялёсткамі, крамяных баравікоў, лісічак, якія не адрозніш ад сапраўдных.
— Муж папрасіў пакінуць яму кавалачак карпа. Я не стала абяцаць: ведала, што толькі галава ад яго застанецца, — з усмешкай гаворыць повар.

Так і атрымалася. Гатавалі стравы тры дні, разышліся яны за тры хвіліны, бо ўсім хацелася пакаштаваць гэту смакату.

Поўнасцю матэрыял чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за сераду, 18 верасня.