Что предлагают дома культуры в сентябре, октябре
Маладзечанскі раённы цэнтр культуры запрашае:
прыняць удзел у VI Адкрытым фестывалі мастацтваў «Оpen Molo Fantasy-2026»: па 13 кастрычніка – вочная форма, па 25 кастрычніка – завочная форма (падрабязнасці на сайце cks.by);
1 кастрычніка ў 18.00 – на святочны канцэрт да Дня пажылых людзей народнага хору «Надзея» «Паклон вам нізкі, людзі сівізны!»;
2 кастрычніка ў 18.00 – на конкурсную шоу-праграму «Мне няма калі, я на пенсіі!»
29 верасня
Беразінскі СДК, 13.00 – экалагічная віктарына «Ведай. Кахай. Беражы»; 17.00 – гутарка-практыкум «Куды звяртацца, калі парушаны правы?»
Хажоўскі СДК, 14.30 – гадзіна бяспекі «Асцярожна, дарога!»
Лебедзеўскі СДК, 15.00 – круглы стол «Свет без экстрэмізму»
Маркаўскі СДК, 15.00 – прафілактычная гутарка «Мы за здаровы лад жыцця»
Палачанскі СДК, 15.00 – прававая віктарына «Грамадзянская адказнасць»
Чысцінскі СДК, 15.00 – гульня-віктарына «Адгадай дарожны знак»
30 верасня
Красненскі СДК, 12.00 – акцыя «Сямейныя традыцыі» (в. Краснае)
Беразінскі СДК, 14.00 – гадзіна здароўя «Прыхільнасці, якія забіраюць жыццё»; 14.00 – майстар-клас па каліграфіі «Добры дзень» (узорная студыя выяўленчага мастацтва «Чароўная палітра»)
Аляхновіцкі СДК, 14.30 – майстар-клас па вырабе святочных паштовак «Дзякуй бабулям і дзядулям»
Хажоўскі СДК, 14.30 – майстар-клас «Збяры асенні гербарый»
Маркаўскі СДК, 15.00 – інфармацыйная гадзіна «Жыццё без тытуню»
Пятроўшчынскі СДК, 16.00 – конкурс дзіцячых малюнкаў «Жыве на свеце прыгажосць»; па 7 кастрычніка ладзіцца выстава дзіцячых малюнкаў «Жыве на свеце прыгажосць»
Заскавіцкі СДК, 17.00 – канцэрт «Музыка для ўсіх»
Радашковіцкі ЦКіА, 17.00 – майстар-клас па вырабах з асенняга лісця «Вераснёўская карона»
Відзеўшчынскі СДК, 17.00 – майстар-клас па вырабах да Дня пажылых людзей
1 кастрычніка
Заскавіцкі СДК, 12.00 – музычнае віншаванне «Ад усёй душы» ў рамках нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва (в. Готкавічы); 17.00 – канцэрт да Дня пажылых людзей «Мае гады – маё багацце»
Маркаўскі СДК, 13.00 – тэматычная праграма да Дня пажылых людзей «Не трэба сумаваць – усё жыццё наперадзе»
Чысцінскі СДК, 14.00 – акцыя «Старасць не для насілля»
Беразінскі СДК, 14.00 – акцыя да Дня пажылых людзей «Пошта дабра» (аг. Беразінскае); 18.00 – тэматычны вечар да Дня пажылых людзей «Вашых гадоў залатыя россыпы»; па 8 кастрычніка ладзіцца выстава дэкаратыўна-прыкладных вырабаў да Дня пажылых людзей «Бабулям і дзядулям»
Лебедзеўскі СДК, 15.00 – майстар-клас «Дрэва жыцця»
Палачанскі СДК, 15.30 – забаўляльная праграма да Дня пажылых людзей «Пасядзім ля самавара»
Радашковіцкі ЦКіА, 17.00 – віншавальная праграма да Дня пажылых людзей «Адкрыем сэрцы» (г.п. Радашковічы)
Пятроўшчынскі СДК, 16.00 – конкурс дзіцячага малюнка да Дня пажылых людзей «Мае любімыя бабуля і дзядуля»; па 11 кастрычніка ладзіцца выстава дзіцячага малюнка «Мае любімыя бабуля і дзядуля»
Красненскі СДК, 17.00 – вечар адпачынку «У гармоніі з узростам»; па 13 кастрычніка ладзіцца выстава дзіцячых малюнкаў «Свет жывапісу»
Відзеўшчынскі СДК, 17.00 – інфарм-дайджэст «Небяспекі, якія тоіць у сабе інтэрнэт»
Раёўскі СДК, 18.00 – святочная праграма «Ад усёй душы»
2 кастрычніка
Раёўскі СДК, 13.00 – акцыі з раздачай буклетаў «Старасць без насілля» (в. Раёўка)
Чысцінскі СДК, 14.00 – віктарына «Музычныя загадкі»
Палачанскі СДК, 14.00 – інфармацыйная гадзіна «Азбука здароўя»
Радашковіцкі ЦКіА, 15.00 – акцыя з распаўсюджваннем інфармацыйных буклетаў «Старасць не для насілля» (г.п. Радашковічы); 17.00 – музычна-забаўляльная праграма да Дня пажылых людзей «Мае гады – маё багацце»
Лебедзеўскі СДК, 17.00 – тэматычны вечар да Дня пажылых людзей «Пасядзелкі ля вогнішча»; 18.00 – дыскатэка да Дня пажылых людзей для тых, каму за… «Залаты шлягер»
Відзеўшчынскі СДК, 17.30 – рэтра-вечар «Восень жыцця – мудрая пара»
Гарадоцкі СДКіТБ, 18.00 – канцэрт да Дня пажылых людзей «Славім узрост залаты»
3 кастрычніка
Беразінскі СДК, 13.00 – гутарка «Пагаворым аб нашым характары»; 14.00 – акцыя з распаўсюджваннем буклетаў «Старасць не для насілля» (аг. Беразінскае)
Чысцінскі СДК, 14.00 – акцыя «Ланцужок добрых спраў»; 19.00 – дыскатэка
Пятроўшчынскі СДК, 16.00 – праграма да Дня пажылых людзей «Гісторыя жыцця ў лёсах людзей»
Радашковіцкі ЦКіА, 16.30 – конкурс малюнкаў «Шчаслівая і бяспечная старасць»
Гарадоцкі СДКіТБ, 18.00 – музычная забаўляльная праграма «Асеннім надвячоркам»
Заскавіцкі СДК, 18.00 – танцавальны марафон «Моладзь запальвае»
Хажоўскі СДК, 21.00 – дыскатэка «Асенні двіж»
4 кастрычніка
Чысцінскі СДК, 14.00 – анлайн-экскурсія «Мірскі замак: легенды і факты»
- У плане магчымыя змены.
Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце cks.by ва ўкладцы «Наши учреждения».