Меню

У Маладзечне на вакзальнай плошчы расце сімвал шчасця. Гэта…

 —  Общество  — 

Згодна з беларускімі народнымі паданнямі, знайсці кветку папараці на Івана Купалу лічыцца гарантыяй шчасця і поспеху. Самым нецярплівым мясцовым жыхарам, і асабліва гасцям нашага горада, можна звярнуць увагу на клумбу насупраць чыгуначнага вакзала, засаджаную папараццю.

Вядома, хадзіць па клумбе і ламаць расліны нельга. Гэта парушэнне заканадаўства і непавага да працы людзей, якія ствараюць прыгажосць. Аднак палюбавацца народным сімвалам стойкасці і вынослівасці ўсё ж варта. Не ў кожным горадзе можна ўбачыць такую клумбу. Тым больш, яна гарманічна ўпісваецца ў гарадское асяроддзе, дапаўняе ландшафт.

Хаця папараць і не цвіце, аднак шчасце яна прыцягвае. Для гэтага трэба быць добрым чалавекам, мець шчырае сэрца і светлыя думкі. У нашым горадзе такіх людзей шмат. Таму калі ласка ў Маладзечна ў якасці турыста, маладога спецыяліста, сталага жыхара або нават у камандзіроўку па справах! Шанц стаць паспяховым ёсць ва ўсіх. Трэба толькі крыху ўдачы.

Поделиться в социальных сетях:
Читайте также