Меню

СЁННЯ – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ БЫТАВОГА АБСЛУГОЎВАННЯ НАСЕЛЬНІЦТВА І ЖЫЛЛЁВА-КАМУНАЛЬНАЙ ГАСПАДАРКІ

Общество  — 

Паважаныя сябры! Віншуем вас з прафесійным святам!

Ваша праца нялёгкая, але неабходная. Вы выконваеце сацыяльна важную функцыю – ствараеце камфортнае жыццё людзям. І менавіта ад якасці аказаных вамі жыллёва-бытавых паслуг, аператыўнасці вашай работы залежыць іх настрой.

Вашы прафесіяналізм, адказнае стаўленне да справы – гарантыя сацыяльнай стабільнасці і грамадскага спакою. Дзякуючы вашай добрасумленнай працы сістэма жыццезабеспячэння насельніцтва функцыянуе без перабояў, забяспечваюцца цяпло і ўтульнасць у дзіцячых садах, школах, бальніцах, жылых дамах, рашаюцца пытанні бытавога абслугоўвання жыхароў раёна.

Жадаем вам фізічных і маральных сіл, цярпення, паразумення з кліентамі. Няхай на рабоце здараецца як мага менш непрадбачаных сітуацый, а магчымасцей для рэалізацыі планаў будзе як мага больш. Моцнага ўсім здароўя, дабра, радасці і шчасця!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Поделиться в социальных сетях:
Читайте также