СЁННЯ – ДЗЕНЬ МІЛІЦЫІ
Паважаныя супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, дарагія ветэраны міліцыі!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!
Ваша прафесія высакародная і ганаровая. На вас ускладзена важная задача – абараняць бяспеку кожнага грамадзяніна, яго інтарэсы, гонар і годнасць, весці паўсядзённую барацьбу са злачыннасцю. Вы ўносіце важкі ўклад у захаванне стабільнасці ў грамадстве, умацаванне суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Работа ў органах унутраных спраў патрабуе цвёрдасці характару, сілы волі, узаемадапамогі, адказнага стаўлення да справы, строгага захавання літары закона. Упэўнены, што вашы прафесіяналізм, самаадданасць, добрасумленныя адносіны да службы дапамогуць захаваць у нашым раёне правапарадак.
Асаблівыя словы ўдзячнасці – ветэранам праваахоўных органаў, многія з якіх і сёння ў страі, перадаюць маладым калегам свой вопыт, служаць прыкладам выдатнага выканання службовага абавязку.
Жадаем вам новых дасягненняў, моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і ўдачы.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.