Меню

Сем пятніц на тыдні

Общество  — 

У нашай краіне рэалізуецца праект «Кожная пятнiца – роднае, сваё». Яго мэта – папулярызацыя айчыннай прадукцыі і паслуг. Ініцыятыва спадабалася гаспадару аграсядзібы «Раманава» Віктару РАМАНОЎСКАМУ.

– Агратурызмам займаюся з 2009 года, – гаворыць Віктар Аляксандравіч. – У Вытрапаўшчыне мне дастаўся ў спадчыну бацькоўскі ўчастак. Уладкаваў яго, узвёў некалькі новых пабудоў, зрабіў так, каб гасцям было камфортна.
Субяседнік падкрэсліў, што да яго прыязджаюць госці з усіх рэгіёнаў Беларусі. Людзям падабаецца сама аграсядзіба, яе месцазнаходжанне, наваколле. Тут можна не толькі адпачыць, але і атрымаць эмоцыі. А іх гаспадар прапануе шмат і з нацыянальным густам.

– Арганізую экскурсіі па Маладзечанскім раёне, на «Лінію Сталіна», у Залессе, – расказвае Віктар. – Госці цэняць мясцовую спецыфіку. Яны ахвотна ў час падарожжаў купляюць сувеніры, іншую мясцовую прадукцыю. Расказваю людзям пра славутасці, гісторыю роднага краю, яго традыцыі.

Фішка Віктара Раманоўскага – вітамінная прадукцыя з уласнага агарода. Агуркі, памідоры, іншая агародніна вельмі падабаюцца гасцям. І гэта не дзіўна. Сваё – самае лепшае. Асабліва калі зроблена або вырашчана з душой.
– Неабавязкова чакаць пятніцу, каб прапанаваць гасцям айчынныя прадукты і гасціннасць. Гэта можна зрабіць у любы дзень тыдня, – зазначыў гаспадар аграсядзібы.
Алег БЯГАНСКІ
Фота: архіў Віктара РАМАНОЎСКАГА

Поделиться в социальных сетях:
Читайте также