Меню

У чым жа наша сіла?

Общество  — 

Пазнавальная гульнявая праграма «Сіла роднага слова», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, прайшла ў філіяле № 18 «Гарадская спецыялізаваная бібліятэка». Мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць у чытачоў.

Як расказаў упаўнаважаны прадстаўнік Мінскай абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ» на тэрыторыі Маладзечанскага, Вілейскага і Валожынскага раёнаў Мікалай Саўчанка, у мерапрыемстве прынялі ўдзел дзве каманды. Прадстаўнікі прадпрыемства УП «Энва» спаборнічалі са зборнай членаў ГА «БелТІЗ» з нашага горада і Валожына.

Гульня складалася з пяці тураў, у якіх раскрываліся розныя тэмы беларускай культуры і мовы. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прыняла бібліятэкар Наталля Бажко. Дапамагалі ў правядзенні гульнявой праграмы спонсары і валанцёры. У завяршэнне ўсе ўдзельнікі атрымалі сувенірныя магніцікі з сімваламі Беларусі.

– Праграма стала яркім прыкладам супрацоўніцтва грамадскіх арганізацый, бібліятэк і валанцёраў, накіраванага на развіццё інклюзіўнай культуры і папулярызацыю роднай мовы, – падкрэсліў Мікалай Саўчанка. – Атмасфера свята аб’яднала ўдзельнікаў розных ўзростаў і гарадоў, падарыўшы ім новыя веды, станоўчыя эмоцыі і пачуццё датычнасці да агульнай справы.
Падрыхтаваў Алег БЯГАНСКІ
Фота: архіў Мікалая САЎЧАНКІ

Поделиться в социальных сетях:
Читайте также