Меню

23 ЛЮТАГА – ДЗЕНЬ АБАРОНЦАЎ АЙЧЫНЫ І УЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Общество  — 

Паважаныя мужчыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, воіны-інтэрнацыяналісты, ваеннаслужачыя!

Шчыра віншуем вас са святам!
У гэты дзень мы ўшаноўваем усіх, хто сёння мужна выконвае святы абавязак – аберагае Айчыну, і аддаём даніну памяці тым, хто загінуў на палях бітваў у імя нашай Радзімы.

Дзень абаронцаў Айчыны мае багатую і слаўную гісторыю. Ён аб’ядноўвае сумленных, моцных і мужных людзей, якія гатовы ўзяць на сябе адказнасць не толькі за сям’ю, але і за сваю справу, за сваю Радзіму. Гэта свята заўсёды з’яўлялася сімвалам самаадданасці, годнасці, мужнасці і гонару.

У памяці нашчадкаў назаўжды застануцца подзвігі нашых паважаных ветэранаў, іх бязмежная адданасць і любоў да роднай зямлі, воінаў, якія мужна і самаахвярна выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак. Мы ўдзячныя ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і лакальных канфліктаў, тым, хто сёння стаіць на варце краіны.

У гэты адметны дзень жадаем дабра, шчасця, згоды і дабрабыту кожнай сям’і. Здароўя і даўгалецця ветэранам, паспяховай службы салдатам і афіцэрам. Няхай гэта свята адважных і мужных людзей заўсёды будзе мірным і радасным! Міру і дабра нашаму агульнаму дому – цудоўнай Беларусі.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Поделиться в социальных сетях:
Читайте также