Меню

Аркадзь Жураўлёў – лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі

Общество  — 

Прэмія імя Васіля Віткі па выніках 2025 года прысуджана нашаму земляку Аркадзю ЖУРАЎЛЁВУ за казкі «Чароўны лес» і «Рыжае шчасце».

Творы былі апублікаваныя ў сёмым і дзявятым нумарах часопіса «Вясёлка». У іх распавядаецца пра сяброўства і адданасць, шчырасць і непасрэднасць, павагу да старэйшых, уменне радавацца поспехам сяброў, беражлівыя адносіны да ўсяго жывога на зямлі.

Аркадзь Трафімавіч узнагароджаны нагрудным знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру», атрымаў званне лаўрэата як лепшы празаік за кнігу казак «Чароўныя словы», з’яўляецца лаўрэатам Літаратурнай прэміі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ў намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура».

Шматгадовае творчае супрацоўніцтва звязвае празаіка, казачніка, публіцыста, гумарыста Аркадзя Жураўлева з «Маладзечанскай газетай». У мінулым годзе на старонках мясцовага выдання друкавалася экалагічная казка «Ці бывае свята ў Зямлі?» пра адказнае стаўленне чалавека да прыроды. Яна выклікала вялікую цікавасць у чытачоў. Па творах гэтага аўтара вучні школ пішуць творчыя работы.
Шчыра віншуем Аркадзя Трафімавіча са значнай падзеяй! Літаратурная прэмія імя Васіля Віткі – штогадовая прэмія, якая ўручаецца рэдкалегіяй часопіса «Вясёлка». Лаўрэатам можа стаць аўтар верша, казкі, нарыса ці малюнкаў, апублікаваных у часопісе на працягу года. Прэмія названа ў гонар першага рэдактара часопіса «Вясёлка» Васіля Віткі.

Людміла ЦАР
Фота: архіў Аркадзя Жураўлёва

Поделиться в социальных сетях:
Читайте также