Новости Молодечно и Молодечненского района

«У нашу Літву можна ездзіць без візы»

  • 2024-07-13 08:25:00
  • Олег БЕГАНСКИЙ

Так гавораць жыхары адной з найбольш самабытных і старажытных вёсак нашага раёна.

Вёска на трох напрамках

– Вяскоўцы сваю Літву любяць, ганарацца яе мінулым, – адзначыла стараста населенага пункта Часлава Ардзевіч. – Вёска газіфікаваная. Усе, хто меў магчымасць, правёў блакітнае паліва ў свае дамы. Транспартная даступнасць добрая. Ходзяць аўтобусы маладзечанскага, валожынскага і беразінскага напрамкаў. У межах населенага пункта знаходзіцца чыгуначны прыпынак. Дзяцей у школу возіць спецыяльны аўтобус. Не так даўно адкрыўся магазін. Людзі, асабліва пенсіённага ўзросту, гэтаму вельмі рады.

Сама Часлава Іванаўна нарадзілася ў суседніх Палачанах. У Літву пераехала больш за паўвека таму, калі выйшла замуж. Муж, Уладзімір Вячаслававіч, працаваў у мясцовай гаспадарцы, затым у сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Сама яна да выхаду на пенсію была загадчыкам камбіната бытавога абслугоўвання ў Палачанах і Беразінскім. Любімы від транспарту субяседніцы – веласіпед. У свае 74 гады стараста пераадольвае на ім многія кіламетры.

– Значную частку насельніцтва вёскі складаюць пенсіянеры, – працягвае Часлава Іванаўна. – Да іх рэгулярна прыязджаюць дзеці і ўнукі. Сувязь з бацькоўскім домам маладое пакаленне не траціць. Старажылы цёплым словам прыгадваюць былога кіраўніка гаспадаркі «ЯхімоўшчынаАгра» Уладзіміра Лазара. Яны вельмі паважаюць яго за чуласць і падтрымку. Моладзь і людзі сярэдняга ўзросту працуюць у асноўным у Маладзечне і Беразінскім.

Стварыць прыгажосць па сілах кожнаму

Часлава Ардзевіч зазначыла, што аднавяскоўцы адказна ставяцца да добраўпарадкавання падворкаў. Яны высаджваюць кветкі, упрыгожваюць тэрыторыю ля сваіх дамоў. У выніку выгляд у вёскі прывабны. Кожны гаспадар стараецца ператварыць свой участак у філіял раю на зямлі.

У гэтым я пераканаўся, калі наведаў падворак Уладзіміра Уладзіміравіча і Крысціны Іванаўны Рыдневічаў. Акуратны газон, штучнае возера, альтанкі, шмат кветак. Відавочна, гаспадары любяць працу, зямлю, на якой жывуць, клапоцяцца пра яе. Такі падыход варты павагі і пераймання. Урэшце кожны можа стварыць вакол сябе камфортную абстаноўку. А імкненне да прыгажосці ўласціва кожнаму.

– Я мясцовы жыхар, а вось мая жонка родам з Палачан, – гаворыць галава сям’і. – Добраўпарадкоўваць участак нам дапамагаюць два сыны і чатыры ўнукі. Яны з задавальненнем прыязджаюць да нас у госці. Адпачываюць і разам з тым уносяць свой уклад у навядзенне прыгажосці. Увогуле, калі чалавек хоча бачыць парадак вакол сябе, ён гэтага абавязкова дасягне.
Уладзімір Уладзіміравіч дадаў, што вёска пастаянна добраўпарадкоўваецца. У ёй шмат прыгожых дамоў. Людзі клапоцяцца пра тое, каб жыць у камфорце. Там больш што магчымасць такая ёсць.

Працяг чытайце у "МГ" за 13.07.2024г