Новости Молодечно и Молодечненского района

Тут адчуваеш сувязь часоў

  • 2024-03-27 14:47:00
  • Олег БЕГАНСКИЙ

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Хоўхлаве ўваходзіць у неафіцыйны топ-7 найбольш прыгожых драўляных касцёлаў Беларусі.

Узведзены ён быў у далёкім 1738 годзе. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя яго адрэстаўравалі і перабудавалі. Яшчэ адна рэстаўрацыя была праведзена ў 1990-х гадах, калі святыню перадалі вернікам. Побач з касцёлам захавалася яшчэ адна славутасць – капліца-пахавальня, пабудаваная ў 1847 годзе.

Знаходзіцца храм на ўзвышшы ў прыгожым месцы. Акрамя вернікаў, яго наведваюць мастакі, іншыя творчыя людзі. Тут яны знаходзяць натхненне, зараджаюцца творчай энергіяй. Увогуле, у Хоўхлаве і яго ваколіцах выдатна адчуваеш сувязь часу, сілу і прыгажосць роднай зямлі.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.