Новости Молодечно и Молодечненского района

Прыгожыя царква і возера

  • 2024-02-07 04:25:55
  • Алег Бяганскі

Для многіх прырода і месцы духоўнай сілы -- практычна раўназначныя паняцці. І гэта невыпадкова. На ўлонні прыроды і пад зводамі храма душа ачышчаецца, усё ў жыцці становіцца простым, зразумелым. І ў гэтай прастаце адчуваеш сябе адначасова ўтульна і ўпэўнена -- нібыта зноў нарадзіўся.

Нездарма храмы будуюцца ў прыгожых месцах. Прыгажосць -- адна з праяў Божай літасці. Вось і ў Насілаве царква выдатна глядзіцца на фоне вадаёма.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.