Новости Молодечно и Молодечненского района

Маршрут для вады і турыстаў

  • 2024-12-15 07:59:00
  • Олег БЕГАНСКИЙ

Маладзечаншчына багатая на розныя славутасці. Сярод іх помнікі прыроды і архітэктуры, знакамітыя мясціны, культурныя, спартыўныя і іншыя аб’екты. Але не меншай папулярнасцю ў турыстаў карыстаецца штучнае гідратэхнічнае збудаванне – галоўны канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.

Як адзначыла спецыяліст турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Маладзечанскага раёна Лізавета Быкава, унікальныя як гісторыя канала, так і яго інжынерныя рашэнні. Так, урачыстае адкрыццё воднай сістэмы адбылося 16 студзеня 1976 года ў Вязынцы, на радзіме Янкі Купалы, дзе размешчана адна з самых магутных помпавых станцый. У святочным мітынгу тады прынялі ўдзел Пётр Машэраў, іншыя кіраўнікі рэспублікі.

Канал злучае водазаборы двух мораў – Балтыйскага і Чорнага. Вада з Вілейскага вадасховішча перапампоўваецца пяццю станцыямі на вышыню 69 метраў. Ад Вязынкі плынь цячэ самастойна да Заслаўскага вадасховішча. На гэтым участку ў 12 кіламетраў перапад вышынь складае да 14 метраў.

Спецыяліст адзначыла, што ў час вандроўкі ўздоўж канала можна ўбачыць віядукі, акведукі, масты, іншыя збудаванні. У Радашковічах канал па штучным рэчышчы перасякае рака Гуйка. У Вязынцы турысты могуць наведаць Купалаўскі мемарыяльны запаведнік. Пейзажы на маршруце вельмі прыгожыя. Дарога падыходзіць для пешых турыстаў і падарожжаў на веласіпедах. Стартам або фінішам маршруту можа стаць Вязынка. Да яе не праблема даехаць на электрычцы.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ