Аграсядзіба «У Слабадзе» размешчана ў вельмі маляўнічым месцы. У гэтым яе гаспадар Анатолій КАМІНСКІ бачыць адну з пераваг аб’екта турызму.
– Мясцовыя краявіды для гарадскога чалавека проста падарунак, – адзначыў субяседнік. – Вакол сасновы бор, паблізу багатая на рыбу і папулярная ў байдарачнікаў Вілія. Бывае, да аграсядзібы прыходзяць зайцы, казулі, іншыя насельнікі лесу. Праз вёску пралягаюць экалагічныя сцяжынкі. Адна з іх вядзе да Слабодкаўскай выдмы – помніка прыроды мясцовага значэння. Кожны госць можа ў поўнай меры атрымаць асалоду ад такой прыгажосці.
Анатолій Камінскі ўпэўнены, што ў нашым дынамічным свеце людзі маюць патрэбу ў змене абстаноўкі. А добра адпачыць, аднавіць сілы, атрымаць станоўчыя эмоцыі можна на ўлонні прыроды. У гэтым сэнсе прырода выступае ў якасці эфектыўнага бізнес-партнёра. Акрамя таго, людзі, якія пабывалі тут, разумеюць важнасць захавання навакольнага асяроддзя.
Алег БЯГАНСКІ
Фота: Аляксей ПЛАТКО