Ранняя вясна – да багатага ўраджаю

  • 2024-04-18 07:16:28

У гэтым упэўнены дырэктар ААТ «Гарадзілава» Дзмітрый ГРАМОВІЧ.

– Азімыя перанеслі халодны перыяд выдатна, – адзначыў кіраўнік гаспадаркі. – А дзякуючы надвор’ю ўсе вясеннія палявыя работы вядуцца планава, без аўралу. Стаўка робіцца адразу на некалькі сельскагаспадарчых культур. Сярод іх рапс, збожжавыя і зернебабовыя, кукуруза.

Вялікае значэнне маюць кармавыя культуры. Справа ў тым, што «Гарадзілава» пастаўляе прыкладна трэць малака ад аб’ёму ўсяго раёна. Пры гэтым узнос раслінаводства і жывёлагадоўлі ў выручку гаспадаркі практычна аднолькавы.
Дзмітрый Грамовіч дадаў, што ўся тэхніка была загадзя падрыхтавана да выхаду ў поле. Хлебаробы матываваныя працаваць з поўнай аддачай. Гаспадарка кампенсуе палову кошту гарачага харчавання для іх. Прадугледжаны іншыя льготы і бонусы.

Алег БЯГАНСКІ