Для дзяцей важна паказаць сябе на сцэне

  • 2024-04-17 07:27:01
  • Олег БЕГАНСКИЙ

Так лічыць загадчык Аляхновіцкага сельскага Дома культуры Інга КАРЛОВІЧ.

– У СДК мерапрыемствы ладзяцца для людзей рознага ўзросту, – гаворыць Інга Віктараўна. – Але дзеці -- асаблівая катэгорыя. Ім падабаецца займацца ў гуртках і вельмі важна паказаць свае таленты на сцэне. Так было ў час святкавання Дня жанчын. На канцэрт прыйшлі мамы і таты, бабулі і дзядулі юных артыстаў. Мерапрыемства парадавала і гледачоў, і выступоўцаў.

Цяпер СДК рыхтуецца да святкавання Дня Перамогі. Гэта вельмі адказна: людзі павіны паважаць гістарычную памяць, шанаваць тых, хто змагаўся з ворагам і загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Алег БЯГАНСКІ
Фота: Аляксей ПЛАТКО