Мы з сям’ёй часцяком ездзілі ў вёску, даглядалі тыя ж могілкі. Шмат часу мінула з той пары. І вось сёлета ў Груздаве мяне пазналі некалькі чалавек. Падышлі, пагаварылі і ўспомнілі, як я іх (тады хлопчыкаў) фатаграфаваў на даху царквы. Яна на той час была разбурана і з’яўлялася месцам «тусовак» мясцовай дзятвы.
Пасля наведвання Груздава дома праглядзеў свае фотаздымкі і знайшоў патрэбны. Надрукуйце, калі ласка, гэты фотаздымак, няхай людзі ўспомняць сваё дзяцінства.
Аляксандр САЛАГУБ.