Новости Молодечно и Молодечненского района

Дзякуй за вяртанне ў мінулае

  • 2022-09-02 06:21:33

Дакладна ведаю, што гэткі пейзаж яшчэ быў ў 1948 годзе, калі мая маці з намі, дзецьмі, прыехала наведаць радню ў Маладзечне. Тады мы жылі на Украіне ў горадзе Сталіна (пры Мікіце Хрушчове горад перайменавалі ў Данецк). Мне тады было 13 гадоў. Памятаю, як мой дзядька, які працаваў шафёрам у пажарным атрадзе, паказваў мне горад. Пехам хадзілі па горадзе, любілі зайсці на вакзал, у раёне Галянова аглядалі польскія казармы.

Дарэчы, я вельмі ўдзячны газеце за рубрыку «Старое фота», дзякуй за вяртанне ў мінулае.

З павагай, Аляксандр САЛАГУБ.

Фота: інтэрнет-рэсурсы.