Новости Молодечно и Молодечненского района

«Здаровая» праграма -- у Маладзечанскім раёне

  • 2017-02-06 11:07:26
  • Анжаліка Крупянькова


На сесіі падкрэслівалася, што комплекс распрацаваных і зацверджаных мерапрыемстваў накіраваны ў першую чаргу на стварэнне ўмоў для паляпшэння здароўя насельніцтва, павышэння якасці і даступнасці паслуг сістэмы аховы здароўя, прапаганду здаровага ладу жыцця. Вялікая ўвага будзе надавацца шырокай інфармаванасці лю-
дзей аб фактарах рызыкі, якія пагражаюць здароўю, прапагандзе сямейных каштоўнасцей, павышэнню прэстыжу бацькоўства, паляпшэнню дэмаграфічнай сітуацыі, скарачэнню ўзроўню смяротнасці, перш за ўсё ў працаздольным узросце.  

Дакладна сфарміравана і асноўная мэта комплексу мерапрыемстваў — гэта стабілізацыя колькасці насельніцтва раёна і павелічэнне працягласці жыцця.