Асноўнымі прэтэндэнтамі на галоўны прыз разам з маладзечанцамі ў фінальным раўндзе турніру былі дружыны з Ліды і Баранавіч. Як адзначыў трэнер ДЮСШ «Алімпік-2011» Андрэй Пічуга, ён не ставіў перад хакеістамі канкрэтную мэту перамагчы.
— Галоўнае, што я заўсёды прашу выконваць сваіх падапечных перад выхадам на лёд, — гуляць, — гаворыць А. Пічуга. – Прычым не проста адбыць свой час на лёдзе, а з кожным матчам расці, браць на ўзбраенне нешта новае, набірацца вопыту. Пасля няўдач рабіць належныя вывады, шмат трэніравацца і зноў гуляць, не страчваць упэўненасці. І перамога абавязкова прыйдзе.
Летась нашы юныя хакеісты занялі ў гэтым турніры 6-е месца. Наступны сезон пасля выдатнага выступлення маладзечанцы будуць гуляць у групе А. Каб замацаваць свой поспех, падапечныя Андрэя Пічугі трэніруюцца штодня. Па словах трэнера, летнія канікулы сёлетнія чэмпіёны хутчэй за ўсё правядуць на лёдзе і ў спартыўнай зале. Як мінімум, дзве гадзіны на дзень.
Тэкст і фота: Вячаслаў ТАБУЛІН.