Новости Молодечно и Молодечненского района

Шахматны клуб працуе ў Маладзечне

  • 2016-12-05 06:12:50
  • Вячаслаў Табулін

— Гэту старажытную і вельмі папулярную раней гульню ў апошні час у нас пачалі незаслужана забываць, — адзначае Віктар Валер’евіч. — А між тым карысць ад шахмат у выхаванні дзяцей вельмі вялікая. Яны развіваюць у школьнікаў лагічнае мысленне, вучаць самастойна прымаць правільнае рашэнне ў складанай сітуацыі.

На заняткі да вядомага ў горадзе шахматыста прыходзяць 50 хлопчыкаў і дзяўчынак. Давялося ствараць нават два аддзяленні клуба. Яны працуюць цяпер на базе СШ №14 і політэхнічнага каледжа. Зразумела, ёсць ужо і значныя перамогі ў выхаванцаў Віктара Акотчыка. Толькі ў мінулую нядзелю пяцёра з іх — Аліса Цыганкова, Арцём Бурачэўскі , Мікіта Гайдук, Андрэй Сушко і Ігнат Дамброўскі — сталі мацнейшымі на турніры ў Жодзіне.

А крыху раней каманда юных шахматыстаў маладзечанскага клуба «9 фярзёў» у складзе Вольгі Трус, Арцёма Скакоўскага, Мікіты Гайдука, Алісы Цыганковай заняла другое месца ў абласным першынстве ў Дзяржынску, якое праходзіла ў рамках спартакіяды школьнікаў Міншчыны.