Гэта стала вядома на рэспубліканскай нарадзе па выніках работы па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва ў 2016 годзе, якая нядаўна прайшла на Брэстчыне.
Сярод здраўніц для дарослых трэцяе месца заняў філіял «Санаторый «Сасновы бор» ААТ «Белаграздраўніца». Сярод дзіцячых другое месца ў санаторыя «Богатырь» ААТ «Мінскі завод «Тэрмапласт». Мы неаднойчы расказвалі чытачам пра тое, як пастаянна паляпшаецца матэрыяльна-тэхнічная база гэтых устаноў, пашыраецца колькасць паслуг насельніцтву. Мінулы год таксама быў для іх вельмі плённым. Дырэктар санаторыя «Богатырь» Любоў Скварчэўская расказвае, што ў 2016 годзе іх установа па выніках атэстацыі атрымала першую катэгорыю. Вельмі многа было зроблена па добраўпарадкаванні, бягучым рамонце. Аб тым, што санаторый карыстаецца вялікай папулярнасцю, сведчыць той факт, што яго загружанасць складае 100 працэнтаў.
Не менш папулярны сярод беларусаў і жыхароў суседніх краін «Сасновы бор», дзе створаны выдатныя ўмовы для аздараўлення, працуе кваліфікаваны персанал.
За мінулы год у беларускіх здраўніцах змаглі паправіць здароўе больш за 1 мільён 290 тысяч чалавек. У краіне дзейнічае 324 санаторыі, 16 з іх па выніках дзяржаўнай атэстацыі ўпершыню была прысвоена вышэйшая катэгорыя.