Лепшы вынік сярод жанчын паказала Анастасія Суднік. Наша спартсменка была мацнейшай на спаборніцтвах у бегу на 20 кіламетраў.
— Я ўпершыню рашылася пераадолець гэту дыстанцыю, — падзялілася сваімі ўражаннямі пасля вяртання з Гомеля Насця. — Шмат трэніравалася, рыхтавалася да гэтых спабор-
ніцтваў. Праўда, у час трэніроўкі ў асноўным прабягала 15 кіламетраў. Тым не менш на фінішы не адчувала стомленасці
У мужчын на гэтай дыстанцыі ў абсалютным заліку Вадзім Кушнір заняў другое месца. Затое ў сваёй узроставай катэгорыі (18-29 гадоў) яму не было роўных.
Пераможцамі і прызёрамі ў сваіх узроставых групах таксама сталі Галіна Кавалёва, Васілій Лябецкі, Леанід Анацка, Таццяна Івашынка, Святлана Кошалева, Уладзімір Крашчанка, Аляксандр Цімафеенка, Уладзімір Чырыца і Віктар Болсун.