Новости Молодечно и Молодечненского района

Пераможная кропка Паліны Каспяровіч

  • 2017-04-29 06:34:40
  • Вячаслаў Табулін

У спаборніцтвах, якія праходзілі ў сталічным Палацы спорту, прымалі ўдзел звыш 300 спартсменаў з 32 краін кантынента. Беларуская каманда шаблістак у складзе Дар’і Андрэевай, Ганны Іванішчанка, Паліны Каспяровіч і Алісы Утлік у барацьбе за выхад у заключную частку турніру перамагла саперніц з Польшчы — 45:42. Але ў паўфінале нашы спартсменкі ўступілі турчанкам — 40:45.     

У барацьбе за бронзавыя медалі дамашняга чэмпіянату беларуская каманда была мацнейшай за італьянак і выйграла з лікам 45:43. Рашаючае ачко ў гэтым напружаным паядынку гаспадарам турніру прынесла выхаванка маладзечанскай ДЮСШ №2 Паліна Каспяровіч.

Дарэчы, у фінале турчанкі перамаглі зборную Францыі з лікам 45:38.