Новости Молодечно и Молодечненского района

Кабинет раннего вмешательства открыли в детской поликлинике Молодечно

  • 2019-03-01 07:56:11
  • Ірына Рабушка

Праект праводзіцца пад эгідай  ЮНІСЕФ.

— Аказанне дапамогі, рэабілі-тацыя і сацыялізацыя дзяцей з неўралагічнай паталогіяй, за-трымкай моўнага развіцця, расстройствам паводзін, захворваннямі апорна-рухальнага апарату – гэта сусветная тэндэнцыя. Як паказвае практыка, намаганні вартыя таго, — заўважае загадчыца аддзялення рэабілітацыі дзіцячай паліклінікі Ірына Зубачова. – Мы кіруемся вопытам санкт-пецярбургскіх калег. Іх школа па раннім умяшанні адна з самых старых на постсавецкай прасторы.

Таксама пад эгідай ЮНІСЕФ у Беларусі службы ранняга ўмяшання для малышоў створаны ў Мінску, Салігорску, Барысаве.

Перш чым адкрыць такую ў Маладзечне, дзіцячую паліклініку наведала спецыяльная камісія ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама, якая высока ацаніла ўзровень аказання педыятрычнай дапамогі і рэабілітацыйны патэнцыял. Усе маладзечанскія спецыялісты, задзейнічаныя ў праекце, прайшлі дадатковае навучанне ў 19-й цэнтральнай раённай паліклініцы Мінска. Інструктар лячэбнай фізічнай культуры стажыравалася ў Італіі. Аксана Паламарчук туды была накіравана па лініі хоспіса для цяжкахворых дзяцей, з якім супрацоўнічае наша паліклініка.

Па назначэнні неўролага або педыятра тут таксама ёсць магчымасць займацца з псіхолагам і дэфектолагам. Бацькі малышоў могуць звярнуцца і самастойна, калі маюць патрэбу ў дапамозе.

Больш падрабязна -- у "Маладзечанскай газеце за сердау, 27.03.2019 г.
Тэкст і фота:
Ірына РАБУШКА.