З пачатку года ў Радашковіцкай школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, пачало працаваць аддзяленне дзіцячага сацыяльнага прытулку. Раней яно размяшчалася ў сацыяльна-педагагічным цэнтры ў Маладзечне. Рашэннем райвыканкама яго перавялі ў школу-інтэрнат, дзе хапае плошчаў, створаны добрыя ўмовы, працуюць вопытныя педагогі.
На апошняй сесіі раённага Савета дэпутатаў зацверджаны комплекс мерапрыемстваў для забеспячэння рэалізацыі ў раёне Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016-2020 гады.
Народная аматарская тэлевізійная студыя «Наш час» атрымала фінансавую падтрымку -- грант аблвыканкама «Творчы алімп Міншчыны» на стварэнне дзіцячай тэлестудыі «Люстэрка».