Кераміка, ткацтва, салома- і лозапляценне, разьба па дрэве, вышыўка, лялькі ў народных строях, выцінанкі, іншыя вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадстаўлены на выстаўцы ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі ў Маладзечне.
У 52-і раз Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка ініцыяваў Зорны паход студэнтаў і выкладчыкаў па месцах баявой і працоўнай славы. Адзін з атрадаў з сімвалічнай назвай «Новае пакаленне» прыбыў у наш раён.
Васьмёра педагогаў прадставяць Маладзечанскі раён на абласным этапе конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь-2017». Яны сталі пераможцамі раённага тура.
Дзесяцікласніца гімназіі №6 Лізавета Іваноўская стала ўладальніцай 1-й прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, таксама ёй прысуджана прэмія Мінскага абласнога Савета дэпутатаў. Нарэшце, Ліза ўдастоена тытула «Навучэнка года вобласці» за поспехі ў вучобе за мінулы год. 2017-ы здольная гімназістка таксама пачала з перамогі.
Пры многіх адукацыйных установах раёна створаны вучнёўскія навуковыя аб’яднанні. На працягу 2017-га мы раскажам пра самыя цікавыя з іх.