06.02.2017 14:07

«Здаровая» праграма -- у Маладзечанскім раёне

На сесіі раённага Савета дэпутатаў зацверджаны комплекс мерапрыемстваў для забеспячэння рэалізацыі ў раёне ў 2016-2020 гадах Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь».

«Здаровая» праграма -- у Маладзечанскім раёне "Маладзечанская газета"


На сесіі падкрэслівалася, што комплекс распрацаваных і зацверджаных мерапрыемстваў накіраваны ў першую чаргу на стварэнне ўмоў для паляпшэння здароўя насельніцтва, павышэння якасці і даступнасці паслуг сістэмы аховы здароўя, прапаганду здаровага ладу жыцця. Вялікая ўвага будзе надавацца шырокай інфармаванасці лю-
дзей аб фактарах рызыкі, якія пагражаюць здароўю, прапагандзе сямейных каштоўнасцей, павышэнню прэстыжу бацькоўства, паляпшэнню дэмаграфічнай сітуацыі, скарачэнню ўзроўню смяротнасці, перш за ўсё ў працаздольным узросце.  

Дакладна сфарміравана і асноўная мэта комплексу мерапрыемстваў — гэта стабілізацыя колькасці насельніцтва раёна і павелічэнне працягласці жыцця.


Прочитано 1217 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.