05.07.2022 12:10

Бываюць такія матчы…

3 ліпеня. ФК «Асіповічы» – ФК «Маладзечна-2018» 4:1.

З мячом Мухамаджон Лоікаў (№77). З мячом Мухамаджон Лоікаў (№77).

На працягу сезона не абысціся без сустрэч з крыўдным вынікам. Якія прычыны прывялі да паражэння ад, здавалася б, роўнага па сілах саперніка? Безумоўна, спякотнае надвор’е: каб дабрацца на гэты выезд, давялося праехаць на аўтобусе палову краіны. Няўпэўненыя дзеянні ў абароне можна патлумачыць адсутнасцю ў складзе самага стабільнага гульца гэтай лініі Пятра Казанцава. Прычынай увогуле няўпэўненых калектыўных дзеянняў стала адсутнасць у складзе аднаго з лідараў каманды цэнтральнага паўабаронцы Паўла Расолькі.

Нашы футбалісты забілі гол у канцы матча пасля ўсіх галоў асіпаўчан. Вызначыўся Мухамаджон Лоікаў, і цяпер з трыма забітымі мячамі ён становіцца нашым лепшым снайперам. Нарадзіўся нападаючы ў Таджыкістане, але ўжо даўно пераехаў у Беларусь.

Наступную сустрэчу «Маладзечна-2018» правядзе дома. У нядзелю, 10 ліпеня, на гарадскім стадыёне прымаем ФК «Орша». Пачатак у 17.00.

Сяргей ГАЙКОВІЧ.
Фота: інтэрнэт-рэсурсы.

Прочитано 896 раз
Заимствованная инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.