Такая была легенда вучэнняў, якія сумесна праводзілі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, аддзяленне пагранічнага кантролю «Гудагай-2», станцыя Маладзечна, служба хуткай дапамогі і паліклініка №3. Як і павінна быць у такіх выпадках, спрацавала сістэма апавяшчэння: сітуацыю ўдалося лакалізаваць літаральна за некалькі хвілін. Спецыялісты працавалі ў супрацьчумных касцюмах. Давялося дэзынфіцыраваць «небяспечны» лакаматыў. А «пацыента» перавозіць у ізалятар Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы.
— Гэта медустанова бліжэйшая да нашага горада, дзе створаны ўмовы для размяшчэння хворых на заразныя страўнікава-кішачныя інфекцыі, да якіх адносіцца і халера, — заўважае ўрач-эпідэміёлаг занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вольга Сяліцкая. – Калі ўявіць, што на Маладзечаншчыне разбушаваўся той ці іншы небяспечны вірус, то гарадскую бальніцу №2, а таксама Чысцінскую бальніцу экстранна перапрафі-ліруюць у шпіталь-ізалятар-абсерваторыю.
У машыніста з грузавога поезда медыкі пацвердзілі халеру. Але дзякуючы зладжаным дзеянням адпаведных службаў яго выратавалі.
Даведка. У свеце вядомыя выпадкі, калі халера забірала мільёны жыццяў. Усе пандэміі пачыналіся з даліны Ганга, дзе хвароба фіксавалася ўжо з антычнасці. Найперш ус-плёск правакавалі нязменная спякота і брудныя рэкі. А з 1817 года з Бенгаліі пачалася хваля несупынных пандэмій, якая ахапіла ўсе без выключэння краіны Азіі і дакацілася да Астрахані. У адным толькі Бангкоку загінула не менш за 30 тысяч чалавек, агульная колькасць ахвяр пандэміі вы-значаецца шасцізначнымі лічбамі. У Еўропу інфекцыі не дазволіла пранікнуць анамальна халодная зіма 1823-1824 гадоў, якая скавала лёдам рэкі нават у паўднёвых краінах.
Самая працяглая ў гісторыі пандэмія доўжылася 20 гадоў. Успыхнула яна на раўнінах Ганга ў 1829-м і ўпершыню пранікла ў Еўропу, ЗША і Японію. Наогул, навукоўцы вылучаюць сем пандэмій, апошняя прыпадае на 1961-1975 гады.
Пік эпідэміі ў блізкай нам Расіі прыпаў на другую палову 1830-га і першую палову 1831 года. Недасведчаныя людзі прымалі атрады, якія займаліся дэзынфекцыяй калодзежаў хлорнай вапнай, за атручальнікаў, і ўрываліся ў пошуках ворагаў у казённыя бальніцы – па краіне пранеслася хваля «халерных бунтаў».
У гісторыі сучаснай Беларусі, у прыватнасці, на тэрыторыі нашага раёна, выпадкі халеры не фіксаваліся. Калі вы сабраліся адправіцца ў краіны, дзе адзначаецца нядобранадзейная сітуацыя па халеры, ужывайце там выключна кіпячоную альбо бутыляваную ваду, ешце свежыя прадукты, якія прайшлі добрую тэрмічную апрацоўку. Трэба ведаць і пра тое, што супраць халеры ёсць прышчэпка.
Фота: архіў ЗАНАЛЬНАГА ЦЭНТРА ГІГІЕНЫ І ЭПІДЭМІЯЛОГІІ.