Спачатку спаборнічала моладзь. У юнацкім першынстве рэспублікі па гарадошным спорце прымалі ўдзел хлопцы і дзяўчаты 1999-2003 гадоў нараджэння. Найбольшы поспех сярод малодшых школьнікаў спадарожнічаў Алесі Янцэвіч і Дар’і Шустоўскай з СШ №2, якія занялі адпаведна першае і другое месцы. Яшчэ адна прадстаўніца Маладзечан-шчыны Ганна Енушэўская з Хажова, якая спаборнічала ў старэйшай групе, заваявала «бронзу». Тут мацнейшымі былі дзяўчаты з Гродзенскай вобласці (г. Бярозаўка) Ганна Амшэй і Алена Шэдзь. Яны занялі адпаведна першае і другое месцы.
У спаборніцтвах сярод юнакоў не было роўных юным гарадошнікам з Бярозаўкі.
Затым у барацьбу ўступілі дарослыя спартсмены. Два адкрытыя першынствы раёна паказалі, што па-ранейшаму лідары беларускага гарадошнага спорту, сярод якіх і маладзечанцы, у выдатнай форме. Пераможцамі і прызёрамі спаборніцтваў сталі Генадзій Сушко, Антон Драздовіч, Ларыса Казлова, Ігар Бладыка, Галіна Кулак, Ірына Іванова, Дзяніс Крук. Сярод мацнейшых таксама Галіна Жаваронкава і Марыя Смірнова з Бярозаўкі.