25.02.2021 9:56

Уражанні самай маладой удзельніцы

Старшыня Палачанскага сельскага выканаўчага камітэта Анастасія Іода ў раённай дэлегацыі на VI Усебеларускім народным сходзе была адной з самых маладых удзельніц.

Анастасія Іода выступіла ў ААТ «Палачаны». Анастасія Іода выступіла ў ААТ «Палачаны».

Нядаўна Анастасія падзялілася сваімі ўражаннямі ад маштабнага форуму з работнікамі ААТ «Палачаны».

— Закранула душу выступленне нашага Прэзідэнта, якога ўвачавідкі я слухала ўпершыню. Ён гаварыў проста і эмацыянальна, усіх нас зараджаў сваім патрыятызмам, стваральнай энергетыкай. Уражанні вельмі яркія, яны ўзмацняліся яшчэ і тым, што я сядзела зусім блізка, у шостым радзе…

Запомнілася мне выступленне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алега Гайдукевіча, які гаварыў аб тым, як важна памятаць сваю гісторыю. Шчыра расказваў аб сваёй рабоце трактарыста ў адной з гаспадарак…

Калі слухала выступленні, адчувала гордасць за сваю краіну, за нашых працавітых людзей, якія з вялікай зацікаўленасцю абмяркоўвалі вынікі развіцця Беларусі за мінулую пяцігодку, засяроджвалі ўвагу на праблемах, бліжэйшых перспектывах. Як старшыню сельвыканкама, мяне найбольш хвалююць пытанні далейшага развіцця сельскай гаспадаркі, стварэння годных умоў для працы і адпачынку вясковых жыхароў, умацавання сямейных каштоўнасцей, падтрымкі мнагадзетных сем’яў, замацавання на вёсцы маладых спецыялістаў, забеспячэння іх жыллём. Актуальная тэма – паляпшэнне ўмоў жыцця сельскіх жыхароў, развіццё інфраструктуры.

У час свайго выступлення перад землякамі Анастасія Іода пазнаёміла іх з асноўнымі сацыяльна-эканамічнымі паказчыкамі за мінулую пяцігодку, расказала аб прыярытэтных кірунках развіцця краіны ў 2021-2025 гадах. На гэтым тыдні Анастасія Іода вяла размову пра асноўныя вынікі і рэалізацыю задач VI Усебеларускага народнага сходу з дэпутатамі мясцовага Савета дэпутатаў і калектывам Палачанскай сярэдняй школы.

Работнікі гаспадаркі ў час сустрэчы.

 Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.
Фота: архіў Анастасіі ІОДА.

Прочитано 148 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.