Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны мытнай службы! Віншуем вас з прафесійным святам!
Мытная служба забяспечвае надзейную абарону нацыянальнай бяспекі дзяржавы. З кожным годам яна ўдасканальваецца і развіваецца. Ад якаснай і аператыўнай работы мытнікаў у многім залежыць узровень развіцця знешнеэканамічных сувязей нашага раёна.
Ваша дзейнасць, заснаваная на працавітасці, прынцыповасці і кампетэнтнасці, з’яўляецца надзейным гарантам абароны эканамічных інтарэсаў краіны.
Дзякуем ветэранам мытных органаў, чыя дзейнасць і вопыт заслугоўваюць павагі калег і з’яўляюцца прыкладам для моладзі.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, новых здзяйсненняў на карысць нашай дзяржавы і грамадства.
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.