Новости Молодечно и Молодечненского района

СЁННЯ — ДЗЕНЬ МЕДЫЦЫНСКІХ РАБОТНІКАЎ

  • 2025-06-15 09:14:01

Паважаныя работнікі ўстаноў аховы здароўя, ветэраны працы! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!



Падтрымка і развіццё медыцынскай галіны – адзін з асноўных прыярытэтаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі Беларусі. Бо здабыткам нацыі заўсёды было і застаецца здароўе народа. А яно ў многім залежыць ад прафесіяналізму людзей у белых халатах.
Ва ўстановах аховы здароўя нашага раёна працуе шмат выдатных спецыялістаў, якія аддана служаць сваім землякам. Вялікі дзякуй вам за штодзённую карпатлівую працу і адказнасць і нізкі паклон за бяссонныя ночы і выратаваныя жыцці!
Жадаем усім медыцынскім работнікам раёна моцнага здароўя, дабрабыту, стабільнасці, павагі і любові калег і пацыентаў.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў