Паважаныя прадстаўнікі пажарнай службы раёна, ветэраны працы!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Работа ў экстрэмальных умовах патрабуе ад вас асабістай мужнасці і адвагі, ўмення хутка прымаць рашэнні, ад якіх залежаць жыццё і здароўе людзей. Пажарныя па прафесійнаму абавязку і поклічы свайго сэрца заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу, рызыкуючы сабой дзеля выратавання іншых.
Асаблівая ўдзячнасць ветэранам пажарнай службы. Менавіта дзякуючы ім склаліся традыцыі ратавальнага братэрства – любові да сваёй прафесіі, узаемадапамогі і згуртаванасці.
Дзякуем вам за нялёгкую працу і сумленнае служэнне сваёй справе. Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў