Новости Молодечно и Молодечненского района

2 КРАСАВІКА – ДЗЕНЬ ЯДНАННЯ НАРОДАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

  • 2026-04-02 08:15:24

Паважаныя жыхары горада і раёна! Сардэчна віншуем вас са святам!



Гэта не проста знамянальная дата ў новай гісторыі нашых краін, гэта пацвярджэнне духоўнай і культурнай блізкасці двух брацкіх народаў, цеснага палітычнага і эканамічнага партнёрства.

Перавагі саюзнай інтэграцыі бясспрэчныя. Мы разам уносім вялікі ўклад у забеспячэнне сацыяльных гарантый і роўнасці правоў беларусаў і расіян. У аснове супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў ляжаць духоўныя традыцыі народаў, іх гістарычная воля, імкненне да адзінства, моцная дружба.

Гістарычная памяць і ўзаемная падтрымка заўсёды былі для нашых народаў вышэй за любыя меркантыльныя або тактычныя меркаванні, і наш агульны доўг – захоўваць вернасць гэтаму лёсавызначальнаму выбару.
Жадаем усім здароўя, шчасця, міру і дабрабыту. Няхай у дамах заўсёды будуць згода, дастатак і любоў.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў