Паважаныя жыхары Маладзечаншчыны!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні са святам!
Яно нагадвае грамадству пра неабходнасць паважаць і абараняць правы дзіцяці, пра вялікую адказнасць, што ляжыць на грамадзянах, органах дзяржаўнай улады, за юнае пакаленне, яго бяспеку, фізічнае і духоўнае развіццё. Ад нашых клопатаў аб дзецях, іх выхавання залежыць будучыня краіны.
У Беларусі шмат робіцца для таго, каб дзеці з моманту з’яўлення на свет раслі ў атмасферы сямейнай цеплыні і пяшчоты, каб іх жыццё было мірным, каб кожнае дзіця магло раскрыць свае таленты і рэалізаваць мары.
Сёння юныя жыхары раёна радуюць нас цудоўнымі вынікамі, паспяхова прадстаўляюць раён на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах, конкурсах і алімпіядах. Задача дарослых – дапамагчы дзецям паверыць у свае сілы і даць ім магчымасць рэалізаваць свае таленты.
Жадаем усім моцнага здароўя, цярпення і дабра, шчасця і дабрабыту. Няхай кожнае дзіця будзе атулена клопатам бацькоў i блiзкiх!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў