02.09.2022 9:21

Дзякуй за вяртанне ў мінулае

Некалькі тыдняў таму ў газеце пад рубрыкай «Старое фота» быў змешчаны фотаздымак нашага чыгуначнага вакзала і прапанова вызначыць год, даць каментарый да здымка.

Дакладна ведаю, што гэткі пейзаж яшчэ быў ў 1948 годзе, калі мая маці з намі, дзецьмі, прыехала наведаць радню ў Маладзечне. Тады мы жылі на Украіне ў горадзе Сталіна (пры Мікіце Хрушчове горад перайменавалі ў Данецк). Мне тады было 13 гадоў. Памятаю, як мой дзядька, які працаваў шафёрам у пажарным атрадзе, паказваў мне горад. Пехам хадзілі па горадзе, любілі зайсці на вакзал, у раёне Галянова аглядалі польскія казармы.

Дарэчы, я вельмі ўдзячны газеце за рубрыку «Старое фота», дзякуй за вяртанне ў мінулае.

З павагай, Аляксандр САЛАГУБ.

Фота: інтэрнет-рэсурсы.

Прочитано 841 раз
Заимствованная инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « На кірмаш у горад Слава труду! »