— Бабуля, хутчэй ідзі дадому! У цябе незвычайныя госці! — узрушана тэлефанавала дзесяцігадовая маладзечанка Васіліса сваёй бабулі Надзеі Леган, якая жыве ў вёсцы Гарадок і працуе ў мясцовай бібліятэцы.
Нядаўна ў выдавецтве Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава выйшла кніга нашага земляка Веньяміна Космача «Талуі: гісторыя вёскі, яе жыхароў і наваколля».
Магчыма, менавіта пра Ракуцёўшчыну напісаў гэтыя радкі самы малады класік беларускай літаратуры геніяльны паэт Максім Багдановіч.
Напярэдадні свята мы разам з загадчыцай філіяла «Фальварак Ракуцёўшчына» Любоўю Шчэрбач, а таксама з вучаніцамі Красненскай сярэдняй школы Ясеніяй Козел і Самірай Акбарыян прайшліся сцежкамі, па якіх летам 1911 года хадзіў 19-гадовы паэт, зачэрпалі вады з Максімавай крыніцы.
Нават у радыусе ста кіламетраў ад дому можна ўбачыць шмат цікавага. Галоўнае – захацець і быць адкрытым для ўсяго новага. Гэта ў чарговы раз пацвердзіла нядаўняе падарожжа супрацоўнікаў цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча, у кампаніі якіх пашчасціла быць і аўтару гэтых радкоў.
-- Песня не павінна вымучвацца! – перакананы народны артыст Беларусі, аўтар дзясяткаў хітоў, музычны кіраўнік ансамбля «Бяседа» Леанід Захлеўны, які сёлета адзначыў сваё 75-годдзе.