Анжаліка Крупянькова

Анжаліка Крупянькова

Эл. почта: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Вывучаем вясельныя традыцыі разам з супрацоўнікамі Мінскага абласнога краязнаўчага музея і аддзела ЗАГС райвыканкама.

У які дзень тыдня будучаму жаніху трэба ісці ў сваты? Якой іконай бацькі павінны благаслаўляць маладых? Чаму нельга адкусваць вясельны каравай? Калі жаніх павінен несці нявесту на руках? Адкуль пайшла традыцыя вешаць замочкі ў людных месцах? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні прагучалі ў час першага сумеснага семінара аддзела ЗАГС райвыканкама і Мінскага абласнога краязнаўчага музея, прысвечанага старадаўнім абрадам беларускіх вяселляў і прымеркаванага да 100-годдзя ўтварэння органаў ЗАГС Рэспублікі Беларусь. На яго былі запрошаны супрацоўнікі ЗАГСа, кіраўнікі спраў сельскіх выканаўчых камітэтаў, якія праводзяць рэгістрацыю шлюбу. Дарэчы, менавіта ў гэты перыяд у нашым рэгіёне, як і па ўсёй краіне, пачынаецца вясельны бум.

Змястоўную экспазіцыю падрыхтавалі да мерапрыемства супрацоўнікі музея на чале з яго дырэктарам Раісай Казановіч. Тут можна было ўбачыць вялікі куфар з тканымі посцілкамі, абрусамі, паясамі – пасаг, які рыхтавала сабе кожная дзяўчына, дзяжу, у якой замешвалі вясельны каравай, і вялікую драўляную лапату, на якой яго садзілі ў печ. Упрыгожыў выстаўку і сапраўдны каравай, які выпеклі ўмельцы з нашага хлебазавода. У рамках семінара прайшла відэапрэзентацыя святочнай прадукцыі гэтага прадпрыемства. З цікавасцю разглядалі прысутныя «правільныя» вясельныя ручнікі – сапраўдныя абярэгі маладых, кашулі-вышыванкі, а таксама фартушкі, па ўзорах на якіх нават можна было даведацца, колькі дзетак у яго гаспадыні, каптуры – галаўныя ўборы нашых прабабак. Пачулі госці музея гук шаргуноў — іх вешалі на шыю каню, які вёз маладых. У відэазапісе гучалі абрадавыя вясельныя песні, што складаюць велізарны пласт нашай культурнай спадчыны. У беларусаў, дарэчы, найбольш багатая песенная культура сярод народаў свету. І гэта сведчыць аб тым, якое вялікае значэнне надавалі нашы продкі шлюбу і сямейным адносінам. Як зазначыла ў час свайго вельмі цікавага расповеду старшы навуковы супрацоўнік музея Людміла Дайноўская, класічнае беларускае вяселле складалася з 22 этапаў. Безумоўна, не ўсе традыцыі дайшлі да нашых дзён. Але начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Ала Івашкевіч засведчыла, што некаторыя з іх выкарыстоўваюцца ў час урачыстай рэгістрацыі шлюбу. Па жаданні маладых цырымонія вядзецца на рускай ці беларускай мове. Большасць жаніхоў і нявест вымаюць свае пярсцёнкі з вазы з зярнятамі – сімвалам багацця, здароўя, пладавітасці. Прыгожы і абрад з ручніком, калі хросныя бацькі спачатку падымаюць яго над маладымі, а затым звязваюць ім рукі моцным вузлом на доўгае і шчаслівае сямейнае жыццё. Кіраўнік спраў Хажоўскага сельвыканкама Наталля Керсноўская расказала, што ў іх маладыя стаяць у час роспісу на ручніку. Раней у гэтай мясцовасці жаніха і нявесту абвівалі ручніком у час танца, але цяпер такое не практыкуецца. Увогуле, кожная пара выбірае для сябе сцэнарый урачыстасці, які ёй падабаецца.

А ў час семінара прысутныя ў чарговы раз пераканаліся, што традыцыі нашых продкаў, якія ідуць з глыбіні вякоў, трэба ведаць і паважаць. Магчыма, каб мы ставіліся да іх з большым піетэтам, менш сутыкалі-
ся б з цяжкасцямі і бедамі. Бо ўсе абрады былі скіраваны на ўмацаванне сям’і, неслі магутны духоўны пасыл, вучылі берагчы блізкіх і шанаваць свой род.

Беларускія вясельныя абрады

Сорак паклонаў Андрэю Крыцкаму
Галоўнае для дзяўчыны – удала выйсці замуж, знайсці сабе добрага мужа, дбайнага гаспадара, які будзе клапатлівым бацькам для дзяцей. Каб усё гэта збылося, дзяўчаты маліліся святому Андрэю Крыцкаму, у дзень яго памяці (30 лістапада) білі яму па 40 паклонаў. Лічылася, што пасля гэтага дзяўчына абавязкова хутка вый-
дзе замуж.

У сваты – у пятніцу
Вялікая знаўца і руплівая захавальніца народных традыцый Людміла Дайноўская расказвае, што нашы продкі адпраўляліся ў сваты менавіта па пятніцах, бо ў гэты дзень менш было работы па доме, жанчыны не пралі, не ткалі, ушаноўваючы святую Параскеву-пятніцу – апякунку жаночай долі. Сваты везлі з сабой хлеб у ручніку, мёд і бутэльку моцнага напітку. Калі згаворваліся з бацькамі маладой – бутэльку выпівалі за сталом, потым у яе насыпалі збожжа, перавязвалі поясам і аддавалі свату. Калі не атрымлівалі згоду – пілі стоячы, і бацькі маладой плацілі за гарэлку.
Запрашаць на вяселле нявеста хадзіла з ручніком. Калі ў доме былі незамужнія дзяўчаты, яна цягнула ручнік па падлозе да дзвярэй, каб тыя не заседзеліся ў дзеўках. Для будучага мужа дзяўчына вышывала кашулю, у якую ён прыбіраўся на вяселле, а жаніх дарыў каханай чырвоныя боцікі.

Нявеста не павінна весяліцца
У старажытнасці лічылася, што маладая не павінна моцна радавацца і смяяцца на ўласным вяселлі. Нават асобным пунктам быў абрадавы плач нявесты, які ў народзе называлі галашэннем. Было павер’е, што дзяўчына павінна выплакаць слёзы ў час вяселля, каб потым не праліваць іх у замужжы.

А напярэдадні сяброўкі нявесты праводзілі яшчэ адзін прыгожы абрад: распляталі ёй косы, у якія былі заплецены зялёная, белая і чырвоная стужкі. Белая – сімвал чысціні, яе перадавалі матулі. Зялёная – сімвал маладосці, яе нявеста дарыла лепшай сяброўцы, якая была шаферкай на вяселлі. Чырвоная – сімвал кахання, маладая пакідала яе сабе. Па гэтай стужцы варажылі: выцягвалі з яе нітку і глядзелі, калі яна акажацца кручанай – муж ці свякруха будзе з крутым, нялёгкім характарам.   

Каравай трэба цалаваць, а не адкусваць
Цяпер каравай часцей за ўсё заказваюць, не асабліва задумваючыся, хто яго пячэ. Раней гэта лічылася свяшчэннадзействам, у каравайніцы не запрашалі ўдоў, разведзеных і бяз-
дзетных жанчын. Збіралася іх 5-7 пад кіраўніцтвам хроснай, а ў печ хлеб адпраўляў мужчына (яго звалі «кучаравы»), прычым драўляная лапата абавязкова засцілалася кляновым ці капусным лістом. Каравай да канца вяселля не паказвалі гасцям, ад дрэнных вачэй хавалі ў клеці. Выпякалі адзін вялікі каравай і шмат малых – для сустрэчы маладых (яго трэба было цалаваць і ні ў якім разе не адкусваць, а потым з’есці самім у першы тыдзень, ні з кім не дзяліцца), маленькія булачкі ў выглядзе крыжоў, якія маладыя трымалі за пазухай усё вяселле і з’ядалі ў першую шлюбную ноч, хлеб у выглядзе скрыпкі для музыкаў.

Не перарываць вясельнае кола
Бацькі жаніха благаслаўлялі сына іконай Госпада Уседзяржыцеля, нявесту – іконай Божай Маці. У многіх сем’ях і цяпер, як у даўніну, на добрую долю абсыпаюць маладых збожжам, адпраўляючы ў ЗАГС. Нашы продкі пільна сачылі за тым, каб не перарываўся шлях маладых і іх гасцей ад дома да царквы, дзе праходзіла вянчанне. Яны палічылі б дрэннай прыкметай, калі частка сучаснага вясельнага картэжу пра-
ехала святлафор, а другая засталася…

Праз парог – на руках
Цяпер жаніхі носяць сваіх нявест на руках у ЗАГсе, праз мосцікі – дзе каму ўздумаецца. Раней усё было строга: вяртаючыся з царквы, малады муж праносіў сваю жонку праз парог бацькоўскага дома, які з язычніцкіх часоў лічыўся зонай смерці. На парог клалі разамкнёны замок, на яго – ручнік і такім чынам адчынялі дзверы дома для новай гаспадыні, прасілі памерлых продкаў, каб тыя прынялі яе. Сучасная традыцыя вешаць замочкі, напэўна, пайшла з тых часоў, хаця з’яўляецца не вельмі дакладнай інтэрпрэтацыяй даўнейшых абрадаў.   

На ручніку – пара птушак
Вясельных ручнікоў рыхтавалі некалькі. На падножніку маладыя стаялі ў царкве, калі бралі шлюб. Станавіцца і сыходзіць з яго трэба было толькі ў пары. Дарэчы, у некаторых ЗАГСах захоўваецца традыцыя стаяць у час рэгістрацыі шлюбу на ручніку. Быў яшчэ ручнік-арка, пад якім перад выхадам з дома праводзілі маладых бацькі, закруціўшы ў краі хлебныя боханы. Зноў жа, цяпер гэта традыцыя адноўлена.
На «правільным» вясельным ручніку павінны быць вышыты ромбы з крыжыкам ці кропкай унутры – сімвал засеянага поля, здароўя, пладавітасці. Яшчэ адзін важны сімвал – парныя птушачкі, якія абавязкова павінны глядзець адна на адну і аберагаць маладую сям’ю.

Четверг, 20 июля 2017 15:36

Тридцать лет без ремонта

Паштовы адрас у гэтага трохпавярховага 18-кватэрнага дома №6а ёсць: вёска Удранка Радашковіцкага сельсавета. Аднак у самой вёсцы яго не знойдзеш: трэба з кіламетр праехаць па лесе, арыентуючыся на дарожныя ўказальнікі «Пансіянат «Зорны». На яго тэрыторыі ў 18 гектараў у 1978 годзе і быў пабудаваны дом для персаналу, які працуе ў пансіянаце.

Як за дваццаць пяць гадоў ні разу не падхапіць прастуду? У чым сакрэт даўгалецця і бадзёрасці? Што можа зрабіць звычайны пенсіянер, каб навакольны свет стаў больш прыгожым? Як без асаблівых выдаткаў вырашыць праблему высокіх бардзюраў – сапраўднай перашкоды для мам з каляскамі, веласіпедыстаў, інвалідаў? Гэта і многае іншае ведае Уладзімір Катляр, які ў свой час быў адным з першых энергетыкаў нашага рэгіёна, рыхтаваў маладыя кадры ў палітэхнікуме, больш за 30 гадоў працаваў на Крайняй Поўначы.

Среда, 12 июля 2017 12:41

А ў нас у двары -- будоўля

Нядаўна мая знаёмая стала навасёлам: усялілася ў дзевяціпавярхоўку, пабудаваную за гандлёва-эканамічным каледжам. Як не парадавацца за маладую сям’ю з дваімі дзеткамі: скончыліся іх вандраванні па здымных кватэрах, ёсць сваё жыллё. Зайшла да яе ў госці і па-добраму пазайздросціла ўмяшчальнай аўтамабільнай паркоўцы, сучаснай дзіцячай пляцоўцы, добраўпарадкаванай тэрыторыі.

«С белорусскими группами мне приходится работать очень редко», — призналась экскурсовод Cофья во время прогулки по Берну. На самом деле, это не очень распространенный туристический маршрут: Швейцария считается дорогой страной. И всё же варианты есть, если грамотно спланировать маршрут, проработать программу, заранее заказать отели. В девятый раз за последние пять лет сотрудники центральной районной библиотеки совершили незабываемую экскурсионную поездку в Европу и, не исключено, проложили дорожку для других туристов. Кстати, отчасти в этом заслуга и нашей газеты, которая постоянно рассказывает читателям об интересных путешествиях земляков.

Страница 171 из 190