Информационная группа во главе с председателем Молодечненского районного исполнительного комитета Юрием Горловым встретилась с коллективом городского Дворца культуры в рамках проведения единого дня информирования населения.
У СШ №1 імя Янкі Купалы працуе выстаўка «Сакрэты школьнага партфеля», для якой настаўнікі, вучні і іх бацькі сабралі рарытэты вучэбнага працэсу мінулага стагоддзя – ад пёравай ручкі з чарніліцай, сшыткаў і падручнікаў да парты.Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Наталля Вяршыцкая расказвае, што гэта ўжо сёмая тэматычная выстаўка. На мінулых дэманстраваліся калекцыі календароў, пласцінак, старадаўніх сервізаў, цацак… Ідэя сабраць рарытэты школьнай тэматыкі належыць дырэктару школы Васілію Маліноўскаму. Калегі з вучнямі яе падхапілі, увасобілі ў цікавую і пазнавальную экспазіцыю.
Кожны месяц у Мінскім абласным краязнаўчым музеі праходзяць і набываюць усё большую папулярнасць заняткі па краязнаўстве ў народным універсітэце «Актыўнае даўгалецце», што дзейнічае пры раённым савеце ветэранаў.
У даўніну ў кожнай вёсцы на Вялікдзень хадзілі ад хаты да хаты валачобнікі, спявалі святочныя песні, а гаспадары шчодра адорвалі іх прысмакамі са свайго стала. Нашы работнікі культуры стараюцца адраджаць народныя традыцыі. Вось і ў аграгарадку Палачаны ў гэтыя святочныя дні гучалі велікодныя песні.