Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Канановіч з навагоднімі падарункамі наведала аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў і правяла круглы стол, прысвечаны іх праблемам, з прадстаўнікамі зацікаўленых службаў райвыканкама, грамадскіх арганізацый раёна.
Упершыню ўбачыла, каб у пад’ездзе ля ўваходных дзвярэй вісела вялікае люстэрка. А гэта вельмі зручна: пры выхадзе на вуліцу можна яшчэ раз прыдзірліва акінуць сябе позіркам, усміхнуцца і з добрым настроем адправіцца па сваіх справах…
Так могуць сказаць многія з трыццаці пяці сённяшніх удзельнікаў народнага хору ветэранаў вайны і працы «Надзея» цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна. Хор больш за 30 гадоў радуе маладзечанцаў сваёй творчасцю.
Анечка Юша з’явілася на свет 13 лістапада, у панядзелак. Як аказалася, і дата, і дзень наперакор усім забабонам прынеслі ёй і яе сям’і ўдачу: дзяўчынка стала ў нашым горадзе тысячнай нованароджанай 2017 года. Па традыцыі ў ЗАГСе адбылася ўрачыстая цырымонія яе рэгістрацыі.