Ніхто не застрахаваны ад каварнай і невылечнай хваробы – рассеянага склерозу, прычына ўзнікнення якога да гэтага часу невядомая медыцынскай навуцы. Чым мы можам дапамагчы людзям, якія пакутуюць ад гэтай хваробы? Пра гэта расказаў старшыня Маладзечанскай асацыяцыі хворых на рассеяны склероз Іван Паляшчук.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 сакавіка ўручыў ордэны Маці жанчынам, якія нарадзілі і выхоўваюць пяцярых і больш дзяцей. Сярод іх тры нашы зямлячкі.
Давайце знаёміцца: мама Кацярына, тата Андрэй і пяць дачушак – Аксана, Анастасія, Яна, Варвара, Васіліса. Складваецца прыгожая формула з сямі «я», якая асацыіруецца са словам «сям’я».
У прыхільнікаў творчасці вядомай беларускай пісьменніцы Наталлі Батраковай будзе магчымасць задаць ёй свае пытанні, пачуць у яе выкананні песні, напісаныя на ўласныя вершы.
У чацвёрты раз у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча вызначылі лепшага чытача мінулага года і назвалі пераможцаў у 11 намінацыях.