Анжаліка Крупянькова

Анжаліка Крупянькова

Эл. почта: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Пятница, 29 декабря 2017 11:00

«Без «Надзеі» жыцця не ўяўляем»

Так могуць сказаць многія з трыццаці пяці сённяшніх удзельнікаў народнага хору ветэранаў вайны і працы «Надзея» цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна. Хор больш за 30 гадоў радуе маладзечанцаў сваёй творчасцю.

Анечка Юша з’явілася на свет 13 лістапада, у панядзелак. Як аказалася, і дата, і дзень наперакор усім забабонам прынеслі ёй і яе сям’і ўдачу: дзяўчынка стала ў нашым горадзе тысячнай нованароджанай 2017 года. Па традыцыі ў ЗАГСе адбылася ўрачыстая цырымонія яе рэгістрацыі.

150 гадоў таму ў Красным адкрылася першая навучальная ўстанова. У гісторыка-краязнаўчым музеі Красненскай СШ захоўваецца копія «Справаздачнай ведамасці» за 1905 год, дзе пазначана, што з 1 сакавіка 1867 года ў гэтым населеным пункце арганізавана народнае вучылішча. Гэта дата стала кропкай адліку ў гісторыі пастаяннай сістэмы адукацыі ў Красным, дастойнай пераемніцай якой з’яўляецца мясцовая школа. Учора ў ёй адбылося вялікае свята ў гонар юбілею.

Нядаўна старшыня Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец прадставіў калектыву цэнтральнай раённай бальніцы новага галоўнага ўрача – 35-гадовую Дар’ю Калядзіч, якая да гэтага ўзначальвала бальніцу №2. Ці цяжка было рашыцца стаць кіраўніком структуры, у якой налічваецца без малога 3,5 тысячы чалавек, як да гэтага паставіліся ў сям’і, якія першачарговыя задачы стаяць перад калектывам ЦРБ – пра гэта і многае іншае мы пагаварылі з галоўным урачом ў канцы яе першага рабочага тыдня.

Так павялося, што ў Маладзечанскім рэгіёне ў ёй працуюць адны жанчыны. І, думаецца, невыпадкова. Рэдка ў якога мужчыны хапіла б уседлівасці і ўважлівасці, каб з дня ў дзень афармляць дакументы строгай справаздачнасці, выдаваць даведкі і пасведчанні, у якіх нельга дапусціць ніводнай памылкі і нават памаркі. Акрамя таго, трэба добра ведаць заканадаўства, быць ветлівымі з наведвальнікамі, якія нярэдка звяртаюцца з вельмі няпростымі пытаннямі. І пры гэтым выглядаць на ўсе сто, каб упэўнена адчуваць сябе сярод святочна прыбраных людзей у час рэгістрацыі шлюбу ці іншай урачыстасці.

Страница 165 из 196