Транзисторы, резисторы, конденсаторы… Татьяна Борисевич отлично ориентируется в многообразии составляющих электронных схем или, проще говоря, радиодеталей. А ее основные рабочие инструменты – паяльник и пинцет.
Сёмага красавіка споўнілася б сто гадоў Сцяпану Дзямешку – ганароваму грамадзяніну нашага горада, першаму кіраўніку тады яшчэ СШ №6, якую ён узначальваў 32 гады.
Такой результат у гимназистов и школьников Молодечненщины по итогам заключительного этапа республиканской олимпиады по учебным предметам. Район представляли 29 старшеклассников.
Фірменныя кубак і каляндар ад «МГ», якія мы ўручаем пераможцам віктарыны на веданне роднага краю, цяпер ёсць і ў гараджанкі Валянціны Кузінай (на фота).
Валянціна Міхайлаўна 30 гадоў працуе ў гімназіі №7, большасць з іх загадвае тут бібліятэкай. Наша выданне выпісвае яшчэ з тых часоў, калі яно насіла назву «Святло камунізму».
— Традыцыя даведвацца з «раёнкі» пра мясцовыя навіны, падзеі, цікавых людзей пайшла ад маіх бацькоў, — гаворыць пераможца віктарыны. – У «Маладзечанцы» штосьці знойдуць для сябе і сыны, і ўнук. А пра мужа нават аднойчы пісалі як пра фермера-аматара.
Валянціна Міхайлаўна і не думала, што папоўніць сямейную «газетную гісторыю». Загадчыца гімназічнай бібліятэкі вельмі шмат чытае, сярод любімых яе аўтараў Фёдар Дастаеўскі і Васіль Быкаў. А «МГ» іншым разам гартае не толькі дома, але і на рабоце. Акрамя таго, што работнікі гімназіі афармляюць індывідуальныя падпіскі, «Маладзечанка» прыходзіць і на адрас гэтай установы. Валянціна Кузіна карпатліва збірае нумары ў «падшыўку», бо кожны з іх можа спатрэбіцца ў любы час як настаўнікам, так і вучням. Пра іх поспехі і цікавыя падзеі гімназічнага жыцця мы таксама нярэдка расказваем на старонках газеты.
Ірына РАБУШКА.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.