22.01.2021 15:29

У садзе – амаль 250 дзяцей. І сярод іх ніводнай Таццяны…

А вось сярод супрацоўніц дзіцячых ясляў-сада №33 гэта папулярнае ў мінулым стагоддзі імя сустракаецца. Сярод іх і загадчыца дашкольнай установы Таццяна Гурыновіч.

Сярод калег у Таццяны Гурыновіч ёсць цёзкі: Таццяна Стужынская, Таццяна Клімовіч, Таццяна Мандрык. Сярод калег у Таццяны Гурыновіч ёсць цёзкі: Таццяна Стужынская, Таццяна Клімовіч, Таццяна Мандрык. Маладзечанская газета.

— Таццяна Іосіфаўна, а вы ведаеце значэнне свайго імя?

— Безумоўна! Са старажытнагрэчаскай мовы яно перакладаецца як «устроительница».

Мая субяседніца прызнаецца, што імя ёй вельмі падабаецца. І яно ёй надзвычай падыходзіць. З 2005 года Таццяна Гурыновіч адказвае за работу адных з самых буйных у горадзе ясляў-сада, якія размешчаны ў мікрараёне завода парашковай металургіі. 244 дзіцяці наведваюць гэту ўстанову. Тут 54 работнікі, сярод іх 25 педагогаў. Дарослыя цёзкі ў загадчыцы ёсць: выхавальніцы Таццяна Клімовіч, Таццяна Някрасава, памочніцы выхавальніцы Таццяна Стужынская, Таццяна Мандрык. На заслужаным адпачынку Таццяна Васюкевіч, якая працавала памочніцай выхаваль-
ніцы і Таццяна Станкевіч, у мінулым – машыніст па мыцці. А вось сярод сённяшніх выхаванак сада – ніводнай Таццяны. На жаль, цяпер гэта прыгожае і апетае Пушкіным імя не папулярнае.

— Мяне запрасілі быць хроснай маці дзяўчынкі па імені Віялета. У царкоўным календары такога імя не знайшлося, я прапанавала даць ёй царкоўнае імя Таццяна, і на маю радасць, бацькі згадзіліся. Маёй хросніцы Віялеце-Таццяне ўжо дзесяць гадоў, — расказвае субяседніца.

Гаворыць і пра тое, што сваю родную дачушку з мужам Віктарам Вацлававічам назвалі Анастасіяй. Яна закончыла філасофскі факультэт Белдзяржуніверсітэта, працуе ў ІТ-сферы.

Таццяна Іосіфаўна прызнаецца, што дзеці да яе цягнуліся заўсёды, яшчэ са старэйшых класаў школы яна апякала малодшых школьнікаў. Магчыма, педагагічная жылка перадалася ад мамы Лідзіі Іванаўны, настаўніцы пачатковых класаў, якая была і першай настаўніцай для сваёй дачкі ў маленькай школе на Лагойшчыне. Аднак з выбарам будучай прафесіі здольная вучаніца, камсорг класа вызначылася не адразу. З усмешкай прыгадвае, што хацела стаць аператарам машыннага даення —— настолькі ёй спадабалася гэта прафесія ў школьным вучэбна-вытворчым камбінаце, дзе акрамя вучобы была і сур’ёзная практыка. Дырэктару школы Марыі Слуцкай удалося пераканаць Таццяну, што ў яе нашмат большы патэнцыял. І за гэта яна і сёння ўдзячная неабыякаваму педагогу.

Матэрыял чытайце ў нумары «Маладзечанскай газеты» за 23.01.2021.

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.
Фота: Аляксей ПЛАТКО, архіў Таццяны ГУРЫНОВІЧ.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/sotsium/item/8626-u-sadze-amal-250-dzyatsej-i-syarod-ikh-nivodnaj-tatstsyany.html#sigProId79b0b6c77e
Прочитано 719 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.