06.11.2020 11:35

Вяселле. Калі серабро даражэйшае за золата

28 кастрычніка 1995 года Таццяну Раманоўскую і Уладзіміра Вяля аб’явілі ў Маладзечанскім ЗАГСе мужам і жонкай, яны па традыцыі абмяняліся залатымі пярсцёнкамі. І вось праз 25 гадоў Таццяна і Уладзімір зноў пераступілі парог ЗАГСа з нагоды свайго сярэбранага вяселля. На гэты раз яны заручылі адзін аднаго сярэбранымі пярсцёнкамі.

Таццяна і Уладзімір. Таццяна і Уладзімір. "Маладзечанская газета"

Вяла ўрачыстую рэгістрацыю начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Іна Ахполава. Яна запрасіла мужа і жонку па-ставіць свае подпісы ў Ганаровай кнізе сямейных пар Мала-дзечанскага раёна. Распісаліся ў ёй ганаровыя сведкі – сямейная пара Юрый і Святлана Васюта, з якой Вялі сябруюць шмат гадоў. Дзеці юбіляраў

Арцём і Лізавета вынеслі шлюбны ручнік, якім 25 гадоў таму ў час рэгістрацыі згодна з прыгожым беларускім абрадам звязалі рукі маладым. Першы вузел – на сярэбранае вяселле, другі – на залатое. І вось Арцём з Лізаветай занеслі ў залу ручнік, а іх бацькі развязалі першы вузел…

На памяць пра ўрачыстасць у Таццяны Мікалаеўны і Уладзі-міра Уладзіміравіча застанецца Памятны адрас, сімвалічны медаль, сувенір з беларускай саломкі, якія ўручыла ім начальнік аддзела ЗАГС з пажаданнямі сямейнага дабрабыту, шчасця і радасці на доўгае жыццё.

Фота: Віталій Крупянькоў, сямейны архіў герояў публікацыі. 

Поўнасцю матэрыял чытайце ў "Маладзечанскай газеце" за 6 лістапада.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/sotsium/item/7998-vyaselle-kali-serabro-darazhejshae-za-zolata.html#sigProId1c9bdb7473
Прочитано 887 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.