Шчаслівымі бацькамі Юлія і Андрэй Мармузевічы сталі шостага снежня 2018 года. Чаканы сыночак Максім за гэты час ўжо крыху падрос, радуе маму і тату ўсмешкамі. Здзіўлена малыш пазіраў і на тое, што адбывалася вакол яго ў ЗАГСе, хаця, канечне, пакуль не разумее ўсёй важнасці гэтай падзеі.
Аб тым, што Максім стаў тысячным нованароджаным у горадзе, першым даведаўся тата, калі прыйшоў афармляць пасведчанне аб нараджэнні.
— Гэта было вельмі неспадзявана і хвалююча! – заўважае Андрэй.
На ўрачыстай рэгістрацыі з прывітальнымі словамі да маладой сям’і звярнулася начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Ала Івашкевіч і ўручыла Памятны адрас.
Да віншаванняў далучыўся і прафкам УЗ «Маладзечанская раённая цэнтральная бальніца». Да дэкрэтнага водпуску Юлія працавала медстатыстам у радзільным доме. Галава сям’і – ваеннаслужачы. У Маладзечна Мармузевічы прыехалі з Навагрудка.
Поўнасцю маітэрыял -- у "Маладзечанскай газеце" за суботу, 9 сакавіка.